Леанарда Маскара-Капілевіч (, , Балеарскія астравы, Іспанія) — беларускі футбаліст, абаронца Севілья Атлетыка.

Клубная кар’ера Выхаванец акадэміі клуба «Мальёрка». У сезоне 2022–2023 падпісаў кантракт з «Севілья Атлетыка», рэзервовай камандай клуба «Севілья».

Міжнародная кар’ера У 2021 годзе быў выкліканы на збор юнацкай зборнай Беларусі да 19 гадоў, дзе прымаў удзел у двух таварыскіх матчах супраць зборнай Расіі.

Быў выкліканы ў нацыянальную зборную на матчы кваліфікацыі Еўра-2024 супраць зборнай Андоры і зборнай Ізраіля.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Мальёрка В Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Атлетыка