Жак Даніэль Мішэль Пікалі (фр. Jacques Daniel Michel Piccoli; ,  — ) — французскі акцёр тэатра і кіно, сцэнарыст і кінарэжысёр.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў, яго маці-францужанка была піяністкай, а бацька-швейцарац быў скрыпачом з кантона Тычына. Скончыў школу драматычнага мастацтва і ў 1945 годзе сыграў сваю першую ролю ў кіно — у фільме Крысціяна-Жака «Ведзьмацтва» (Sortileges). Праславіўся пасля фільма Жана-Люка Гадара «Пагарда». Зняўся ў больш за 100 фільмах. Фільмаграфія (1963) «Пагарда» — Поль Жаваль (1972) «Ціхая прывабнасць буржуазіі» — міністр (1974) «Прывід свабоды» — другі прэфект паліцыі (1974) «Венсан, Франсуа, Поль і іншыя» — Франсуа

Узнагароды 1980 — Канскі кінафестываль — найлепшы акцёр («Скачок у пустату») 1982 — Берлінскі кінафестываль «Сярэбраны мядзведзь» — найлепшы акцёр («Дзіўная справа»; са С. Скарсгардам у «Прастадушным забойцы») Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Францыі