Фрэчыа (, «Страла») — італьянская шматмэтавая браняваная машына.

Створана канцэрнам Iveco — FIAT — Oto Melara. Распрацавана на аснове БМЦУ «Чэнтаўра». Першыя прататыпы з’явіўся ў 1996 годзе.

У 2006 годзе італьянская армія замовіла 249 адзінак «Фрэчыа» на агульную суму €1,54 млрд у наступных мадыфікацыях: 172 БМП з вежай Oto Melara Hitfist, узброенай 25-мм аўтаматычнай гарматай Oerlikon KBA; 36 самаходных процітанкавых комплексаў, аснашчаных ізраільскай ракетай «Спайк»; 20 камандзірскіх машын; 21 самаходны мінамёт.

Браня забяспечвае абарону ад агню 30-мм аўтаматычнай гарматы ў лэбавай праекцыі і кругавую абарону ад бранябойных 7,62-мм куль. Супрацьмінная абарона дазваляе выжыць экіпажу пры падрыве да 6 кг выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце.

БМП абсталёўваецца дызельным рухавіком магутнасцю 550 к.с. і аўтаматычнай каробкай перадач. Максімальная хуткасць па шашы складае 110 км/г, запас ходу — 800 км.

На 2024 год італьянская армія мела 284 адзінкі БМПThe Military Balance 2024. — P. 107..

Крыніцы

Катэгорыя:Баявыя машыны пяхоты