«Бітлджус Бітлджус» () ― фэнтэзі-камедыя рэжысёра Ціма Бёртана, працяг фільма «Бітлджус» (1988). Да сваіх роляў з карціны 1988 года вярнуліся Майкл Кітан, Вайнона Райдэр і Кэтрын О’Хара; у акцёрскі склад таксама ўваходзяць Джасцін Тэру, Моніка Белучы, Джэна Артэга і Уілем Дэфо.
«Бітлджус Бітлджус» адкрыў 81-ы Венецыянскі міжнародны кінафестываль 28 жніўня 2024 года і быў выпушчаны ў пракат у свеце 4 верасня 2024 года, а ў ЗША — праз два дні. Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў і сабраў 41,5 мільёна долараў па ўсім свеце.
Апісанне Пасля смерці бацькі Лідзія са сваёй дачкой Астрыд і мачахай Дэліяй вяртаюцца ў стары дом у мястэчку Уінтэр-Рывер. Калі Астрыд выяўляе макет горада, Лідзіі даводзіцца расказаць ёй пра Бітлджуса — вельмі непрыемнага прывіда, чыё імя ні ў якім разе нельга называць тры разы. Але цікаўнасць дзяўчынкі бярэ верх — яна адкрывае партал у замагільнае жыццё. Бітлджус пачынае зноў тэрарызаваць усіх жывых.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы 2024 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы Ціма Бёртана Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 2024 года Катэгорыя:Камедыйныя фільмы жахаў