Шаю — карта Габона () — горны масіў, размешчаны ўздоўж паўднёвай мяжы Габона з Рэспублікай Конга. Горы ўтвораны асадкавымі пародамі, самая высокая гара сістэмы Шаю — гара Ібунджы (1024 м) адначасова з’яўляецца найвышэйшай вяршыняй Габона. У сістэму Шаю таксама ўваходзіць гара Мімонга (860 м).
У гарах Шаю бяруць свае вытокі некалькі рэк, уключаючы Люэтсі, Агулу, Ікоі, Лола, Лекока і Лебамбі. У масіве Шаю да гэтага часу захоўваецца дзікая прырода.
Горы названы ў гонар французскага даследчыка Поля дзю Шаю, які апісаў іх у XIX стагоддзі.
Катэгорыя:Горы Габона