«Ягі» — тайфун, які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў верасні 2024 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры ў Кітаі і В’етнаме.
Сфарміраваўся ў раёне Філіпінаў. Тайфун «Ягі» 4 верасня наблізіўся да паўднёвага ўзбярэжжа Кітая, а адтуль накіраваўся ў бок В’етнама. Менш як праз суткі ён узмацніўся да супертайфуна. Гэта азначае, што хуткасць ветру ўнутры яго перавысіла 50 м/сzviazda.by.
Эвакуіраваць прыйшлося каля мільёна чалавек. Ад удараў стыхіі моцна пацярпелі сталіца В’етнама Ханой, партовыя гарады Камфа, Монгкай, Хайфон, Халонг, а таксама бліжэйшыя паўночныя правінцыі Тхайбінь, Хоабінь і Хынгйен. Звыш 121 тыс. га пасяўных плошчаў, занятых рысам і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі, былі затопленыя, пашкоджаны больш за 5 тыс. пладовых дрэў. У прыбярэжных раёнах патоплены або прапалі без вестак 38 караблёў і рыбацкіх лодакtass.ru.
Зноскі
Катэгорыя:Тайфуны Катэгорыя:Верасень 2024 года Катэгорыя:2024 год у В’етнаме Катэгорыя:2024 год у Кітаі