Эмілі Армстранг (; нар. 6 мая 1986, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская спявачка, гітарыстка і аўтар песень; адна з заснавальніц гурта Dead Sara. 5 верасня 2024 года было абвешчана, што Эмілі стала новай вакалісткай гурта Linkin Park.

Біяграфія Эмілі Армстранг нарадзілася ў Лос-Анджэлесе. Яна пачала пісаць песні і граць на гітары з 11 гадоў, а спяваць — з 15 гадоў. Эмілі не скончыла старэйшыя класы школы, паколькі хацела граць у рок-гурце і страціла цікавасць да іншых прафесій. У інтэрв’ю для El Paso Times у 2012 годзе Армстранг заявіла, што музыка была адзіным матыватарам у яе жыцці.

Dead Sara У 2002 годзе Армстранг пазнаёмілася з гітарысткай С’юзі Мэдлі. У іх быў падобны музычны густ — абедзве захапляліся творчасцю Nirvana, L7, Led Zeppelin, Стыві Нікс, Джоні Мітчэл, Fleetwood Mac, блюзам і фолк-музыкай 1960-х і 1970-х гадоў. На працэс напісання песень Армстранг істотна паўплываў фолк-рок. У якасці артыстычнага ўплыву яна згадвае Ігі Попа і Джэніс Джоплін.

Першы канцэрт Dead Sara (тады пад назвай Epiphany) адбыўся ў сакавіку 2005 года. У 2010 яны заснавалі сваю гуказапісвальную кампанію Pocket Kid Records і выдалі дэбютны альбом Dead Sara у 2012 годзе. Першым сінглам стала кампазіцыя «Weatherman». Dead Sara ўдзельнічалі ў Warped Tour і адкрывалі канцэрты Muse.

Другі альбом Pleasure to Meet You, і EP, Covers таксама былі выдадзены на Pocket Kid Records. У Covers увайшлі кавер-версіі песень «Heart-Shaped Box» (Nirvana), «Killing in the Name» (Rage Against the Machine) і «Ask the Angels» (Паці Сміт). У 2018 годзе на лэйбле Atlantic Records выйшаў EP Temporary Things Taking Up Space. Трэці альбом гурта Ain’t It Tragic быў запісаны падчас пандэмія COVID-19 і выйшаў у 2021 годзе на лэйбле Warner Records.

Linkin Park Падчас выступу 5 верасня 2024 года Армстранг упершыню выйшла на сцэну ў складзе Linkin Park.

Іншыя з’яўленні Вакал Армстранг быў ацэнены яшчэ да дэбюту Dead Sara. Грэйс Слік адзначыла яе «моцнае, настойлівае гучанне» ў інтэрв’ю для Wall Street Journal у 2011 годзе. Кортні Лаў запрасіла Эмілі Армстранг запісаць вакал для альбома гурта Hole Nobody’s Daughter (2010). Эмілі Армстранг запісвалася і выступала разам з The Offspring, Бекам, Демі Лавата, Awolnation, Робі Крыгерам (The Doors).

Крыніцы

Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы ЗША Катэгорыя:Linkin Park