Пла́ўна — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Сергуч за 42 км на ўсход ад горада Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 4,01 км². Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 3,45 км. Найбольшая шырыня 1,75 км. Даўжыня берагавой лініі 9,05 км. Аб'ём вады 5,12 млн. м³. Плошча вадазбору 186,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў плошчай 0,07 км², ёсць сплавінныя астравы. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці ад 5 да 20 метраў.

Возера дыстрофнае, праточнае. Працякае рака Сергуч і злучае з азёрамі Манец і Вольшыца). На паўднёвым усходзе выцякае Бярэзінскі канал, злучаючы Плаўна з возерам Бярэшча.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, гусцяра, плотка і іншыя віды рыб.

На беразе возера Дом паляўнічага.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. Рачэўскі А. М. Плаўна. //

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна