Блаславенне Ісака — карціна італьянскага мастака Антоніа Малінары (1655—1704), якая была напісаная ў 1680—1685 гадах. Захоўваецца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ( ЗЖ-57Акт № 7 ад 10.04.1961 г). Памер карціны складае 91х76,5 смДвойная удача. Ранние произведения Антонио Молинари в коллекции Национального художественного музея Республики Беларусь // Аладовские чтения – 2021: материалы Международный науч.-практ. конф. (Минск, 27 мая 2021 г.) / М-во культуры Респ. Беларусь, Нац. Художств. Музей Респ. Беларусь; редкол.: С. И. Анейко [и др.]. – Минск: БелНИИТ «Транстехника», 2021. – С. 126–139..
Палатно было адрэстаўравана ў 2011 годзе рэстаўратаркай 1 катэгорыі С. В. Дзікуць.
Паходжанне Жывапіснае палатно «Алегорыя» было набыта ў калекцыю Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у пачатку 1960-х гадоў. «Алегорыя» лічылася працай, паводле запісу ў Кнізе паступленняў, Карла Лота (1632—1698), нямецкага мастака эпохі барока, які працяглы час працаваў у Венецыі. Яна паходзіла з калекцыі вядомага калекцыянера Міхаіла Фёдаравіча Габышава (1902—1958), які ў 1954—1958 гадах быў дырэктарам Беларускага інстытута жывёлагадоўлі. Другая карціна, набытая ў гэты час, «Ап’яненне Ноя», лічылася працай невядомага мастака з кола Лукі Джардана.
Прасачыць гісторыя існавання палатна на сённяшні дзень не ўдалося. Наяўнасць на падрамніку карціны сургучнага ўладальніцкай пячаткі з выявай злучаных гербаў родаў Далгарукіх і Ланскіх, дае магчымасць выказаць здагадку, што некаторы час палатно знаходзілася ў іхняй агульнай калекцыі. Адзіным выяўленым сваяцтвам паміж гэтымі родамі быў шлюб Праскоўі Мікалаеўны Далгарукавай (1770 — не раней за 1820), дачкі князя Мікалая Сяргеевіча Далгарукава (1718—1781) і княгіні Наталлі Сяргееўны Далгарукавай (нар. Салтыковой, 1742—1801) і палкоўніка Якава Дзмітрыевіча Ланскога (? — 1820), сына каменданта Полацка Дзмітрыя Арцем’евіча Ланскога (1712—1777) і Аграфены Іванаўны Петраво-Салававо (1730-я — ?).
Атрыбуцыя За час існавання ў музеі абедзве кампазіцыі зведалі шэраг атрыбуцый. Сюжэт кампазіцыі «Алегорыя» быў вызначаны як старазапаветная сцэна блаславення Якава Ісакам ці «Выкрадзенае блаславенне» (). Аўтарства Ёгана Карла Лота было пастаўлена пад сумнеў праз шэраг стылістычных адрозненняў, якія выявіліся пры параўнанні з эталоннымі творамі нямецкага жывапісца. Праца праяўляла рысы тэнебрысцкай манеры жывапісу, характэрнай для мастацтва караваджыстаў ці неапалітанскіх мастакоў XVII стагоддзя, у аснове якой ляжыць праца са святлаценем, што дазволіла абмежаваць пошук іх магчымых аўтараў.
Вынікі тэхніка-тэхналагічных даследаванняў палотнаў «Алегорыя» і «Ап’яненне Ноя» разам са стылістычным аналізам далі аднесці іх да венецыянскай школы і разглядаць як творы аднаго аўтара.
У 2008 годзе Мінск з прыватным візітам наведаў главы аддзела жывапісу старых майстроў міланскага філіяла аўкцыённага дому Christie’s , які азнаёміўся з калекцыяй заходнееўрапейскага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Рыкаміні былі выказаны здагадкі наконт атрыбуцыі некаторых твораў еўрапейскіх майстроў. У сваім артыкуле «Blitz a Minsk» ён напісаўRiccomini, M. Blitz a Minsk / M. Riccomini // Paragone. Rivista mensile di arte figurative е letteratura fondata da Roberto Longhi. Anno LXI. Terza serie. Numero 89 (719). Gennario 2010. – Firenze, 2010. – P. 36–45:
Рыкаміні апублікаваў таксама малюнак «Ісак, які багаслаўляе Якава», які дэманструе відавочнае падабенства яго кампазіцыі з маляўнічым палатном з калекцыі музея. Гэта падрыхтоўчы малюнак да палатна, упершыню апублікаваны ў фундаментальнай працы італьянскага даследчыка, венецыянскага прафесара Уга Руджэры.
Падчас працы над навуковым каталогам еўрапейскага жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, складальнікі звярнуліся да калег з , дзе захоўваюцца творы Малінары, і да італьянскага гісторыка мастацтва , дырэктара венецыянскага музея , главы Кабінета малюнкаў і гравюр музея Карэр (Венецыя). Яны безумоўна пацвердзілі аўтарства Антоніа Малінары і прыналежнасць палотнаў да ранняга перыяду творчасці мастака — 1680—1685 гадоў.
Апісанне Палатно з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь блізкае да прац Антоніа Дзанкі і Ёгана Карла Лота на аналагічны сюжэт. Малінары мякчэйшы за іх у святлоценявой прапрацоўцы фігуры Ісака, якую ён хоць і малюе павернутай спінай да гледача, але асвятляе святлом, ствараючы аб’ём тонкімі танальнымі пераходамі колеру.
Крыніцы
Катэгорыя:Творы на біблейскія сюжэты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны Антоніа Малінары