Ступень небяспекі — ацэнка, якая даецца мовам у апублікаваным ЮНЕСКА «Атласе моў свету, якія знаходзяцца ў небяспецы». Ацэнка даецца паводле дзевяці крытэрыяў, галоўным з якіх з’яўляецца крытэрый перадачы мовы паміж пакаленнямі.

Ступень небяспекі У бяспецы Мовай карыстаюцца ўсе пакаленні. Перадача мовы з пакалення ў пакаленне не парушаецца англійская, арабская, іспанская, нямецкая, украінская, французская і іншыя Уразлівая Гэтай мовай карыстаецца большасць дзяцей, але з некаторымі абмежаваннямі. Напрыклад, на гэтай мове размаўляюць толькі дома. адыгейская, башкірская, беларуская, чувашская, неапалітанская, ідыш і іншыя Пад пагрозай знікнення Мова не вывучаецца дзецьмі як родная мова эрзянская, , неварская, ромская, удмурцкая, валонская і іншыя Знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай знікнення Мова выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі і зразумелая бацькам, але яны не выкарыстоўваюць яе ў зносінах з дзецьмі і паміж сабой брэтонская, інгрыйская, сефардская, , і іншыя Адраджэнне мовы Мова ў працэсе аднаўлення корнская, маньчжурская, мэнская і іншыя Мова ў крытычнай небяспецы Гэтую мову ведаюць толькі старыя людзі, і яны рэдка ёю карыстаюцца , оракская, , і іншыя Мёртвая мова1. У свеце няма жывых носьбітаў мовы 2. Раней мова дакладна існавала, але цяпер дакладных звестак пра яе стан няма 1. далмацінская, гоцкая2. , ліўская, юкагірская

Спасылкі

Катэгорыя:Мова Катэгорыя:Сацыялінгвістыка Катэгорыя:Моўныя правы