«Бінга-Бонга» () — італа-заходнегерманскі камедыйны мастацкі фільм, які выйшаў 23 снежня 1982 года. Галоўную ролю выканаў італьянскі акцёр і спявак Адрыяна Чэлентана.

Сюжэт У дзікіх джунглях Афрыкі даследчыкі знаходзяць чалавека, выхаванага малпамі і здольнага гаварыць з любымі жывёламі (Адрыяна Чэлентана). Назваўшы яго Бінга-Бонга, яны таемна адвозяць яго ў Італію, дзе за яго вывучэнне бярэцца маладая вучоная-біёлаг Лаура (Кароль Буке). Яна адзіны чалавек, якому паддоследны Бонга давярае. Калі яе адхіляюць ад праекту, Бінга збягае і перажывае серыю камічных прыгод у незразумелым яму горадзе. У рэшце рэшт Лаура знаходзіць Бінга-Бонга ў заапарку ў вальеры з шымпанзэ і пасяляе ў сябе. Бінга спадзяецца, што Лаура адкажа ўзаемнасцю на яго каханне, але тая лічыць яго дзіцем-пераросткам. Бонга і яго сябар-шымпанзэ Рэната спрабуюць збегчы ў Афрыку на дрызіне, паветраным шары і морам на ванне, але нічога не выходзіць.

Тады Бінга-Бонга заяўляецца ў навуковы цэнтр з натоўпам розных жывёл і прапануе свае паслугі як пасярэдніка паміж людзьмі і звярамі. Звяры, праз Бонга, дапамагаюць людзям у пошуках карысных выкапняў і прадказанні землятрусаў, людзі ў абмен спыняюць паляванне і забруджванне навакольнага асяроддзя. Ён жэніцца з Лаурай, заваяваўшы яе павагу, і яны жывуць у гармоніі з прыродай. У фінале дзякуючы Бінга атрымоўваецца ўціхамірыць нават Кінг-Конга.

У ролях Адрыяна Чэлентана — Бінга-Бонга Кароль Буке — Лаура

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1982 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1982 года