Бранае ткацтва — від народнага ўзорыстага ткацтва.

Лакальныя назвы: перабіранне, пераборы, набіранне на дошку, ператыканне, пярэбары, наборкі, натыканне, перабіранка на кроснах, пад дошку, закладанне, накладанне, у матузыБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 127 і іншыя. Узнікла з вынаходствам ткацкага станка гарызантальнага тыпу. Узоры браных тканін выконваліся пры дапамозе спецыяльнай дошчачкі-бральніцы.

Гісторыя

Узорыстае бранае ткацтва вядома ўсім усходнім славянам. Найбольш раннія з узораў браных тканін, якія дайшлі да нас, адносяцца да перыяда ранняга сярэдневякоўя і сведчаць пра тое, што ручное ткацтва ў славян да гэтага часу прайшло доўгі і складаны шлях свайго развіццяБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 129.

У X—XIII стагоддзях у Цэнтральнай Русі і на прылеглых тэрыторыях славянскага рассялення тэхніка вырабу тканін браным спосабам дасягнула высокага ўзроўнюNachlik, A. Tkaniny wsi wschodneuropejskiej X—XIII w. / Adam Nachlik. Łódź : Łódzkie T-wa Naukowe, 1965. 103 s. — S. 8. Археалагічны матэрыял па старадаўнім адзенні паўночнага Прыладажжа XII—XIV стагоддзяўСеверные узоры = Pohjolan kuvioita / [авт. текста А. П. Косменко]. — Петрозаводск : Карелия, 1989. — 238 с. — С. 8., узоры тканін з курганаў XII — XIII стагоддзяў, арнаментаваныя разнастайнымі геаметрычнымі ўзорамі ў тэхніцы бранага ткацтва складанымі сеткава-рамбічнымі кампазіцыямі, сведчаць пра мастацкую спецыфіку славянскага ткацтваБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 129—130. Раскопкі курганаў XII — XIII стагодзяў, выкананыя на р. Угры, выявілі шарсцяную тканіну з клеткамі, выкананую бранай тэхнікай. Узорыстых тканін, падобных на знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі Маскоўскай, Смаленскай, Цвярской, Калінінскай абласцей і ў Ноўгарадзе, не выяўлена ў іншых частках ЕўропыNachlik, A. Tkaniny wsi wschodneuropejskiej X—XIII w. / Adam Nachlik. Łódź : Łódzkie T-wa Naukowe, 1965. 103 s. — S. 43.

Гарызантальны ткацкі станок і, імаверна, саму тэхналогію ўзорыстага ткацтва ўсходнія славяне прынялі ад Візантыі праз Кіеўскую Русь. Слова «браніна» («брань») сустракаецца ў пісьмовых крыніцах XIII—XIV стагоддзяўУкраінська народна тканина XIX—XX ст.: типологія, локалізація, художні особливості. Інтер'єрні тканини : (за матеріалами західних областей України) : автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня доктора мистецтвознавства : 17.00.06 / Никорак Олена Іванівна ; Львівська Національна академія мистецтв. — Львів, 2006. — 35 с. — Анатацыі на ўкраінскай, англійскай, рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 29-31 (38 назв.). С. 64..

Найбольш раннія вядомыя нам узоры бранага ткацтва XV—XVII стагодддзяў — ручнікі літургічнага прызначэння, вырабленыя ва Умбрыі і Перуджыі (Італія), якія захоўваюцца ў сборах Метраполітэн-музея. У матывах іх браных арнаментаў, закампанаваных у бардзюры, можна ўзгадаць усходнія матывы: дрэва, геральдычныя кампазіцыі перадстаячых ільвоўБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 133.

Шырока прымянялася браніна ў Маскве ў царскай мануфактуры XVI—XVII стагоддзяў. У апісаннях расійскай палацавай маёмасці стала сустракаюцца «браныя» абрусы, «браныя» убрусцы.

Браная тэхніка ткацтва вельмі блізкая да вышыўкі процягам. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкай. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник /Г. С. Маслова. — М., 1978. — С. 30 — 31.Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева. — Мінск, 1991. — С. 83.. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выкананняБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 321..

Даследчыкамі заўважана, што з канца XIX стагоддзя вышыўка наборам саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, хоць і працягваецца іх суіснаванне ў многіх рэгіёнах Беларусі і суседніх краін.

Апісанне

Па вонкавым выглядзе браныя тканіны нагадваюць вышыўку швом : і там і тут каляровая нітка праходзіць то зверху, то знізу палатна, не ўключаючыся ў палатнянае перапляценнеВиды узорного ткачества. Браное ткачество . Браны ўзор у тканіне злёгку рэльефны: у тым месцы, дзе ўзорысты ўток робіць насціл з правага боку, там ён узвышаецца над тканінай дзякуючы сваёй таўшчыні, а там, дзе ён хаваецца на выварат, атрымліваецца паглыбленнеТатарский мир = Татар дөньясы / [авторы и составители: Г. Ф. Габдрахманова и др. ; редколлегия: и др.]. — Казань : Заман, 2020. — 385, с. : ил., цв. ил., карты, портр., факсим. ; 32 см. — Текст параллельно на татарском и русском языках. — 100000 экз. — ISBN 978-5-4428-0162-0 (в переплете) — С. 231.. Гэтым браны ўзор адрозніваецца ад закладнога, зусім гладкага, нерэльефнага.

Паколькі бранае ткацтва вельмі працаёмкае, то часам яно рабілася дзвюма ткачыхамі разам, да таго ж выкарыстоўвалася толькі на частцы будучага вырабу — на канцах ручнікоў, манжэтах, падоле і гэтак далей. Пры гэтым узор, які ўжо «набраны», можна было паўтарыць вялікую колькасць разоў, таму часам рабілі многа аднолькавых палос, якія потым можна было прышываць да розных вырабаў ці нават прадаваць. Пры гэтым адрэзаныя ад палатна і потым прышытыя да гатовага вырабу палосы лічыліся горшым варыянтам, чым вытканыя непасрэдна на ім.

Тэхналогія стварэння

Ткачыха адлічвала патрэбную колькасць нітак асновы адпаведна задуманаму ўзору і набірала на дошчачку-бральніцу. Бральніца дзяліла аснову на дзве часткі, утвараючы паміж імі невялікі зеў, куды ўстаўлялі шырокую дошчачку. Праз зеў прапускалі ўзорны качак. Пасля чаго ткачыха прадзявала ў зеў асновы (з задняга боку нітоў) тонкі пруток і другую шырокую дошку, якую клалі плазам і двойчы прапускалі фонавы ўток і прыбівалі бёрдамСафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 61. Простая пракідка рабілася ад ходу падножак. Затым на дошчачцы перабіралі наступны рад асновы і фіксавалі ўзор пры дапамозе другога прутка. Так ткалі да сярэдзіны ўзору, але ў далейшым, дабіраючы ўзор, дошчачкай-бральніцай ужо не карысталіся, а працавалі пры дапамозе пруткоў. Перад кожным прутком, пачынальна з апошняга, ставілі рабром дошку, у адкрыты зеў прапускалі каляровы ўток, і далей працэс паўтараўся. Пры гэтым у другой палове ўзору ў зваротнай паслядоўнасці паўтаралася копія першай яго паловы і цэласны ўзор заўсёды атрымліваўся сіметрычным па гарызантальнай восі.

Разнавіднасці Вядомы дзве разнавіднасці бранага ткацтва: аднаўточнае і двухуточнае.

Аднаўточнае ткацтва

Дазваляе атрымліваць паўажурныя і фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалі для вырабу аднатонных ільняных, пазней — баваўняных абрусаў, ручнікоў, полагаў.

Двухуточнае ткацтва

Узорны ўток насцілаецца ў адпаведным парадку па полю, якое ўтвараецца перапляценнем ніцей асновы і фонавага ўтку.

Прыёмы ручнога ткацтва, якія выкарыстоўваюцца ў браным ткацтве, калі дадатковым утком часткова перакрываюць ніткі асновы адначасова з ткацтвам фона галоўным утком, у Заходняй Еўропе вядомы пад назвамі насцілы ўточныя, лансе ці лансіроўка. Яны выкарыстоўваліся таксама ў ткацтве французскіх шпалер і габеленаў. У адрозненне ад славянскага народнага ткацтва, у еўрапейскім габеленавым ткацтве ніткі ўзорыстага ўтка на адваротным баку маглі выстрыгацца.

Прылады

Бральніца

Прадстаўляе сабой дошчачку, якая павінна быць даўжынёй крыху больш за шырыню станка, шырынёй каля 3-4 см і таўшчынёй 2-3 мм. З аднаго боку бральніца завастраная накшталт кліну.

Пруткі ці шнуры

Круглыя палачкі дыяметрам 2-2,5 см. Шнуры называлі матузы.

На вялікай колькасці пруткоў можна было выконваць самыя складаныя ўзоры. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя выкарыстоўвалі да 80 пруткоў.

Рэгіянальныя асаблівасці

Браная тэхніка вядома ўсім групам усходніх славян, слабей яна праявілася ва ўкраінцаў, а набольш шырокае прымяненне атрымала ў паўднёвых рускіх і беларусаў. Яна валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый. Бранае ткацтва паўночнавелікарусаў і паўднёвавелікарусаў, літоўцаў, украінцаў, удмуртаў, татар, чувашаў, башкір, марыйцаў, пры падабенстве тэхнікі выканання вельмі разнастайнае па мастацкай стылістыцыБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 130.

У Беларусі

Узнікненне бранага ткацтва на тэрыторыі Беларусі М. М. Віннікава суадносіць са з’яўленнем у XIII стагоддзі на гэтых землях гарызантальнага ткацтвага станкаВіннікава, М. М. Мастацка-тэхналагічныя асаблівасці беларускіх браных тканін канца XIX — сярэдзіны XX ст. / М. М. Вінікава // Вес. АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1989. — № 1. — С. 78 — 86..

У канцы XIX стагоддзя адным з самых распаўсюджаных на Беларусі відаў ткацтва было бранае двухуточнае ткацтва, якое шырока ўжывалася для ўпрыгожвання народнага адзення, ручнікоў, абрусаў.

Арнамент беларускіх браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываўБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 128. У некаторых лакальных традыцыях ён дапоўнены працяжкамі сініх або чорных нітак, якія візуальна адзначаюць сярэдзіну кампазіцыі ўзорыстага бардзюра, разбіваюць яго на часткі ці замыкаюць па краях. Беларускія браныя тканіны вылучаюцца арнаментальна-кампазіцыйным і колеравым рашэннем, але ў той жа час яны блізкія да архангельскіх, аланецкіхКосменко, А. П. Карельское народное искусство: изобразительное творчество / А. П. Косменко. — Петрозаводск: Карелия, 1977. Мал. 74 — 90Русское народное ткачество и керамика: кат. выст. — Л. : Гос. Рус. музей, 1976. — 168 с. С. 31, пінежскіх браных ручнікоўКожевникова, Л. А. Особенности народного узорного ткачества некоторых районов Севера / Л. А. Кожевникова // Русское народное искусство Севера : сб. ст. — Л. : Сов. художник, 1968. — С. 107—121.

У беларускім ткацтве часам заміж пруткоў выкарыстоўваліся шнуркі (матузы). На «матузах» ткаць зручней, чым на прутках, паколькі пруткі маглі выпадаць з асновы. Ад колькасці «матузоў» залежала і складанасць узору. Чым больш «матузоў», тым, складаней узор. Напрыклад, тканіна, вырабленая на «адзiн, на два, на тры матузы», выконвалася адным утком i мела нескладаны геаметрычны ўзор — квадраты, прастакутнікі i iншБраная техника в белорусском народном ткачестве .

У Літве