Сымон Кароль, поўнае імя Сямён Вікенцьевіч Кароль () — беларускі настаўнік.

Біяграфія Скончыў Барунскую настаўніцкую школу ў 1906 годзе.Куфэрка Віленшчыны, №/дата?

У 1908—1909 гадах стаў загадчыкам царкоўнапрыходскай школы на Звярынцы паблізу Знаменскай царквы ў Вільні. Жыў тым часам побач школы, па адрасе Старая вуліца, 5 (цяпер Treniotos g., 5), дзе ў Караля пэўны час кватараваў Янка Купала.Лявон Луцкевіч Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Выдавецтва таварыства беларускай культуры Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8 — С. 98.

Падчас Першай сусветнай вайны служыў у Рускай імператарскай арміі.

Пазней выкладчык беларускай мовы Радашковіцкай беларускай гімназіі. Затым шматгадовы выкладчык спеваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама быў кіраўніком бацькоўскага камітэту ў 1930-я гады.

У шлюбе з Зінаідай Іванаўнай Вальковіч (27.2.1896 — 15.11.1975), мелі сыноў Леаніда і Усевалада.

Бацька Зінаіды — Іван Вікенцьевіч Вальковіч, канторшчык Службы цягі і рухомага саставу. Імаверна, была сястра Вольга.

Пахаваны побач жонкі на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі