Царква Святога Лаўрэнція (Курэссаарэ) — царква ў Курэссаарэ, пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя, асвечана 29 лістапада 1836 года.

Храм абшчыны Эстонскай Евангелічна-Лютэранскай Царквы.

У царкве знаходзіцца купель XIV стагоддзя з царквы святой Марыі з Ансекюлы (спаленая ў 1944 г.), якая вельмі падобная да купеляў так званай групы Фрэлье на Готландзе. Бакі гэтай дзесяціграннай купелі ў два рады пакрываюць фантастычныя жывёлы і істоты, якія ўвасабляюць злых духаў.

З XVI стагоддзя захавалася насценная свяцільня з выявай чалавека са сцягам, а з XVII стагоддзя — два кандэлябры.

Усе вокны царквы Лаўрэнція ў Курэссаарэ (скончаныя ў 2001—2003 гг.) маюць шкленне з абстрактнымі карцінамі, распісанымі вадкім золатам мастаком Урма Раўсам.

Катэгорыя:Курэссаарэ Катэгорыя:Лютэранскія храмы Эстоніі