Івар Карл Угі ( — , ) — нямецкі хімік, які аказаў істотны ўплыў на развіццё шматмалекулярных хімічных рэакцый. Адна з іх, адкрытая ім, была названа ў яго гонар.
У 1941 годзе пераехаў з Эстоніі ў Германію. Там у 1949 годзе ён пачаў навучанне ва ўніверсітэце Эберхарда і Карла ў Цюбінгене. Ступень доктара навук атрымаў у 1954 годзе ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене. У 1962—1968 гадах працаваў у прамысловасці ў «Bayer», а затым уладкаваўся на працу ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе.
З 1971 г. працаваў у Мюнхенскім тэхнічным універсітэце. У 1999 годзе выйшаў на пенсію. Крыніцы
Катэгорыя:Хімікі Германіі