Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Віцебска Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Віцебскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку (арх. Аляксандр Бельскі) па вуліцы Леніна, 32.

Структура Упраўленне эканомікі; Упраўленне гандлю і паслуг; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне справамі; Фінансавае ўпраўленне; Аддзел па адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Юрыдычны аддзел; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану.

Старшыні Валянціна Паўлаўна Вараб’ёва (ліпень 1972 — снежань 1981) Уладзімір Віктаравіч Пелагейка Пётр Віктаравіч Драздоў (4 ліпеня 2003 — 21 красавіка 2009) Віктар Паўлавіч Нікалайкін (2009—2019) Вадзім Уладзіміравіч Заранкін (30 студзеня 2020 — 30 студзеня 2021) Мікалай Валер’евіч Арлоў (чэрвень 2021 — верасень 2023) Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (верасня 2023 — жнівень 2024) Аляксей Міхайлавіч Героеў (з 26 верасня 2024)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Віцебска Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:вуліца Леніна (Віцебск)