Я́ак Ёала (; , Вільяндзі — , ) — эстонскі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Эстонскай ССР (1980).

Біяграфія У другой палове 1960-х гадоў Яак быў бас-гітарыстам і салістам розных эстонскіх гуртоў і ансамбляў, да гэтага ж часу адносяцца і першыя яго запісы на радыё. У 1970 годзе выйграў рэспубліканскі конкурс камсамольскай песні, праз год — конкурс маладых эстрадных спевакоў.

Быў салістам ансамбляў «Lainer» і «Radar».

У 1970-я гады неаднаразова атрымліваў прэміі розных конкурсаў і фестываляў песні. Вышэйшым яго дасягненнем стала заваяванне спецыяльнага прыза журы на міжнародным конкурсе песні ў Сопаце ў 1975 годзе. Супрацоўнічаў з эстраднымі кампазітарамі — Давідам Тухманавым, Аляксандрам Зацэпіным, Раймандам Паулсам і іншымі.

Напярэдадні новага 1979 года на савецкім тэлебачанні прайшла прэм’ера музычнага тэлефільма «31 чэрвеня», у якім прагучала некалькі песень у выкананні Яака Ёалы. З гэтага часу да спевака прыйшла вялізная папулярнасць.

З 1988 года Яак пакінуў савецкую сцэну, а ў сярэдзіне 1990-х практычна спыніў канцэртныя выступленні. Пасля сыходу са сцэны выкладаў гітару ў Талінскім музычным вучылішчы. У 2000 годзе быў адным з заснавальнікаў Эстонскага саюза выканаўцаў — арганізацыі, якая абараняе аўтарскія правы эстонскіх музыкаў. Некалькі гадоў узначальваў яго. Крыніцы

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Эстоніі