Увечары 1 кастрычніка 2024 года Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілі. У ходзе ўдару былі выкарыстаныя каля 200 балістычных ракет, уключаючы гіпергукавыя ракеты «Фатах-1» і «Фатах-2», якія атакавалі цэлі па ўсёй тэрыторыі Ізраіля. Першае трапленне было зафіксавана ў дом у Тэль-Авіве. У выніку атакі па ўсёй краіне прагучала трывога, а аэрапорт імя Бен-Гурыёна перастаў прымаць самалёты. Паводле іранскай заявы, атака была праведзеная ў адказ на ліквідацыю кіраўніка Хезбалы Хасана Насралы і лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Жалезны купал быў дэманстравана прабіты. У адбіцці ўдару Ізраілю дапамаглі ЗША і Іарданія, якія збілі некалькі ракет. ЗША заявілі, што працавалі сродкі СПА з караблёў у Міжземным моры.

Неназваны іранскі чыноўнік заявіў агенцтву Рэйтэр, што загад аб запуску ракет па Ізраілі аддаў асабіста аятала Алі Хаменеі.

Адна з ракет звалілася ў адкрытай мясцовасці. Пры ракетнай атацы на Тэль-Авіў пацярпелі 2 мірныя жыхары. У горадзе Іерыхон на Заходнім беразе Ярдана ад іранскай ракеты загінуў палесцінскі рабочы з сектара Газа.

26 кастрычніка Ізраіль нанёс удары ў адказ.

Гл. таксама Удары Ірана па Ізраілі (красавік 2024)

Крыніцы

Катэгорыя:2024 год у Ізраілі Катэгорыя:2024 год у Іране Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:Падзеі 1 кастрычніка