Манліё Джавані Бразіё (; нар. 10 ліпеня 1897, Турын, Каралеўства Італія — 14 сакавіка 1980, Турын, Італія) — італьянскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія З юных гадоў актыўна цікавіўся палітыкай. Падчас Першай сусветнай вайны добраахвотна ўступіў у армію. Служыў малодшым лейтэнантам часцей альпійскіх стралкоў. Узнагароджаны сярэбраным медалём.
Пасля 1-й сусветнай вайны далучыўся да руху «Ліберальная рэвалюцыя» (). Падчас фашысцкай дыктатуры быў адвакатам у Турыне. Пасля падзення фашызму, падчас нямецкай акупацыі стаў членам Камітэта нацыянальнага вызвалення ў Рыме. Пасля вызвалення Італіі стаў Генеральным сакратаром Ліберальнай партыі.
У кастрычніку 1944 — чэрвені 1945 — міністр без партфеля ў першым і другім урадзе Баномі. У чэрвені 1945 — лістападзе 1945 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Італіі ва ўрадзе Пары. У снежні 1945 — ліпені 1946 — ваенны міністр ва ўрадзе Дэ Гасперы.
У 1947—1951 — пасол Італіі ў СССР (Масква). У 1951—1955 — пасол Італіі ў Вялікабрытаніі (Лондан). У 1955—1960 — пасол Італіі ў ЗША (Вашынгтон). У 1960—1964 — пасол Італіі ў Францыі (Парыж).
У 1964—1971 гадах — Генеральны сакратар НАТА. У 1972—1976 — Сенатар Італіі ад Ліберальнай партыі і старшыня Групы Ліберальнай партыі ў Сенаце. Са студзеня 1979 года — Старшыня Атлантычнага камітэта Італіі.
Узнагароды Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (1955)Cavaliere di Gran Croce Ordine al Merito della Repubblica Italiana Dott. Manlio Brosio, Ambasciatore Узнагароджаны Прэзідэнцкім медалём Свабоды (ЗША, 1971)
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце liberali.it Біяграфія на сайце НАТА
Катэгорыя:Генеральныя сакратары НАТА