Ві́ктар Фі́шэр (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар ёсць унукам дацкага футбаліста Поўля Педэрсана. Фішэр аддаваў перавагу выкарыстанню левай нагі ў якасці асноўнайViktor Fischer. dbu.dk.. Падчас выступаў у складзе амстэрдамскага «Аякса» лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў свету, але яго кар’еры ўсцяж перашкаджалі траўмы. У выніку, заўчасна скончыў кар’еру праз пашкоджанні ў веку 29 гадоў«Viktor Fischer stopper karrieren». Tipsbladet.«AIK bryter med Viktor Fischer». Aftonbladet..
Кар’ера Клубная Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Орхуса» і «Міт’юлана» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які звязаў яго з клубам да 30 чэрвеня 2014 года. Хутка прагрэсуючы, ігрок прыцягнуў увагу функцыянераў з «Чэлсі», «Інтэра» і «Манчэстэр Сіці».
Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 года, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Хераклесам», які завяршыўся з лікам 3:3Ajax suffers hangover in Almelo. ajax.nl.. У хуткім часе Віктар стаў асноўным іграком амстэрдамскага клуба.
Міжнародная Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.
Дасягненні «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2013 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Капенгаген»: Чэмпіён Даніі: 2019
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце ФК «Аякс» Статыстыка на Voetbal International Статыстыка на National Football Teams
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Мідлсбра Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК Антверпен Катэгорыя:Ігракі ФК АІК