Тартуская шаша () — магістральная вуліца ў Таліне, сталіцы Эстоніі.

Геаграфія Праходзіць праз раёны Кесклін (мікрараёны Компасі, Маакры, Торупілі, Кельдрымяэ, Юхкенталі, Юлемістэярвэ, Мыйгу) і Ласнамяэ (мікрараёны Сікупілі і Юлемістэ).

Шаша пачынаецца як пешаходная зона, якая ідзе ад вуліцы Антса Лайкмаа. Ля скрыжавання з вуліцай Ківісіла становіцца праезнай дарогай з аднабаковым рухам і з’яўляецца мяжой паміж мікрараёнамі Компасі і Маакры. Пасля скрыжавання з вуліцай Пранксі становіцца вуліцай з двухбаковым рухам.

Далей перасякаецца з такімі буйнымі вуліцамі, як Ф. Р. Крэйцвальда, К. Р. Якабсона, Лаўлупеа, К. А. Германа, К. Цюрнпу, Луб’я, Ласнамяэ, Паласці, Пецярбургская шаша, Суур-Сыямяэ, Ленуяама, Стара-Тартуская шаша, Каналі і заканчваецца ля скрыжавання з вуліцай Мыйгу.

Працягласць Тартускай шашы — 4868 м.

Памятная мясціны Царква прытулку Святога Яна (Талін) Катэгорыя:Вуліцы Таліна