Лычнёва (, ) — вёска на тэрыторыі Суражскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 3 км на захад ад сучаснага аграгарадка Тарасенкі (ад перадваеннай вёскі Любашкава) Запольскага сельсавета.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жылі 185 чалавек.

У чэрвені 1942 года, у час карнай аперацыі, гітлераўцы загубілі 144 жыхароў, а вёску (40 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1988 годзе на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены мемарыяльны знакБеларуская энцыклапедыя belarusenc.by.

Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Беларуская энцыклапедыя

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Запольскі сельсавет (Віцебскі раён)