Вілем (Вілі) Вернер Хюберт Клаас (; нар. , ) — бельгійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Скончыў Брусельскі вольны ўніверсітэт. Член Бельгійскай сацыялістычнай партыі, а пасля яе расколу — Фламандскай. Неаднаразова — дэпутат бельгійскага парламента, упершыню заваяваў мандат у 1968 годзе.

Пікам яго палітычнай кар’еры было абранне генеральным сакратаром НАТА. На гэтай пасадзе ён прабыў менш за год, у 1994—1995 гадах. Менавіта падчас кароткага кіраўніцтва Клааса, НАТА ўпершыню задзейнічала ваенную сілу для ўрэгулявання канфлікту ў Босніі. У сувязі з расследаваннем аб факце атрымання хабару членамі Фламандскай сацыялістычнай партыі ад італьянскай авіябудаўнічай кампаніі Agusta вымушаны быў пакінуць палітычную арэну.

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі