Трап (ад ) — лесвіца, сходня (сходы) на караблі (судне). Таксама перасоўная лесвіца для выхаду і пасадкі пасажыраў у самалёт.

Трапы адрозніваюцца па месцазнаходжанні на судне (унутраныя і вонкавыя трапы), па шырыні працоўнага праёма (аднапатокавыя і двухпатокавыя), па спосабе мацавання (стацыянарныя, здымныя і пераносныя) і па арыентацыі адносна палубы судна (нахільныя і вертыкальныя). Адрозніваюць парадны трап — пад’ёмны забортны (вонкавы) трап, прызначаны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або іншым суднам; штормтрап — вяровачная лесвіца для сувязі паміж суднамі ў неспакойнае, штармавое надвор’е, а таксама высадкі і пасадкі ў шлюпкі (на катары). Таксама існуюць вертыкальныя скоб-трапы без поручняў, якія выкарыстоўваюцца ў памяшканнях і на канструкцыях судна, дзе людзі бываюць рэдка (трумы, мачты, дымавыя трубы, сценкі рубак і інш.).

Унутраныя трапы на пасажырскіх суднах маюць меншы нахіл, большую шырыню і мастацкае аздабленне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дэталі караблёў Катэгорыя:Лесвіцы