C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS) — камета з воблака Оарта, выяўленая абсерваторыяй Цзыцзіньшань у Кітаі 9 студзеня 2023 года і незалежна знойдзеная паўднёваафрыканскім апаратам ATLAS 22 лютага 2023 года. Камета рухаецца па слаба-гіпербалічнай арбіце (гэта азначае, што яна, хутчэй за ўсё, праляціць праз Сонечную сістэму толькі адзін раз).
Свой перыгелій яна прайшла 27 верасня 2024 года на адлегласці каля 0,39 а. е. (каля 58 млн км) ад Сонца, а максімальна зблізілася з Зямлёй 12 кастрычніка 2024 года (на адлегласць каля 0,47 а. е., каля 70,6 млн км). У сярэдзіне кастрычніка 2024 года камета стала дастаткова яскравай для назірання няўзброеным вокам.
Галерэя
Зноскі
Спасылкі Інфармацыя аб камеце C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) у базе даных Лабараторыі рэактыўнага руху/NASA) Інфармацыя аб камеце C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) у базе даных Цэнтра малых планет Інфармацыя аб камеце C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) на сайце Seiichi Yoshida Інфармацыя аб камеце C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) на сайце COBS Інфармацыя аб камеце C/2023 A3 (Tsuchinshan-ATLAS) на сайце cometografia.es
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года