Ях’я Сінвар (; ) — лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.
Біяграфія Нарадзіўся ў лагеры палесцінскіх бежанцаў у 1962 годзе. З маладосці актыўна ўдзельнічаў у радыкальных групоўках.
У 1988 годзе прысуджаны ізраільскімі ўладамі да чатырох пажыццёвых тэрмінаў за забойствы. У 2011 годзе вызвалены ў выніку абмену. Вярнуўся ў сектар Газа.
У лютым 2017 года быў абраны лідарам ХАМАС у сектары Газа, змяніў на гэтай пасадзе Ісмаіла Ханію.
Адказваў за вайсковы блок арганізацыі ХАМАС, якая 7 кастрычніка 2023 года разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. У маі 2024 года Ях’я Сінвар заявіў, што не згодзіцца на здзелку аб спыненні агню з Ізраілем, калі яна не будзе змяшчаць «надзейнага плана завяршэння вайны»belta.by. Ён дабіваўся вызвалення палесцінцаў з ізраільскіх турмаў у абмен на заложнікаў, якія захоплены і ўтрымліваюцца ХАМАС. 6 жніўня 2024 года, пасля забойства Ханіі, Сінвар быў абраны новым галавой паліттбюро ХАМАС.
Забіты ізраільскай арміяй у г. Рафах у сектары Газа 16 кастрычніка 2024 года.
Новым лідарам ХАМАС стаў яго брат Мухамед Сінвар.
Крыніцы