Джанфранка Ферэ (, — ) — італьянскі дызайнер.
Атрымаў дыплом архітэктара ў Міланскім тэхнічным універсітэце ў 1969 годзе.
Працу дызайнера пачаў у 1970 годзе з распрацоўкі дызайну аксэсуараў. У 1974 годзе заснаваў уласную кампанію Baila, а ў 1978 годзе выпусціў першую жаночую калекцыю пад уласным імем.
З 1989 па 1996 год з’яўляўся мадэльерам парыжскага дома высокай моды Christian Dior. У сакавіку 2007 года стаў прэзідэнтам акадэміі Брэра ў Мілане.
Рэзідэнцыя дызайнера размяшчалася на берагах возера Лага-Маджорэ. Паміж Міланам і Парыжам ён перасоўваўся на сваім прыватным самалёце. Крыніцы