Філіп Зімбарда (; ) — амерыканскі псіхолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 1933 годзе. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі.
У 1960-1967 гадах Філіп Зімбарда быў прафесарам псіхалогіі каледжа мастацтваў і навук Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Затым год выкладаў у Калумбійскім універсітэце, а з 1968 года быў прафесарам у Стэнфардзе.
Памёр у 2024 годзе ў Сан-Францыска.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Больш за ўсё Філіп Зімбарда вядомы псіхалагічным эксперыментам, які ён правёў у 1971 годзе. Яго называюць Стэнфардскі або турэмны эксперымент. Ён быў накіраваны на даследаванне рэакцыі чалавека на абмежаванне волі, на ўмовы турэмнага жыцця і ўплыў навязанай сацыяльнай паводніцкай мадэлі. Зімбарда падзяліў 24 студэнтаў каледжа на «ахоўнікаў» і «зняволеных», якія жылі ва ўмоўнай турме ў падвале факультэта псіхалогіі Стэнфарда. Яны ўдзельнічалі ў эксперыменце за ўзнагароджанне падчас канікул. Эксперымент павінен быў працягнуцца два тыдні, але быў перапынены пасля шасці дзён па этычных меркаваннях. У працэсе кожны трэці «ахоўнік» праявіў садысцкія схільнасці, а двое «зняволеных» былі выключаны з эксперыменту раней часу з-за моцнай маральнай траўмы.
Крыніцы
Катэгорыя:Псіхолагі ЗША