Чэрвеньская дэпартацыя — серыя дэпартацый, арганізаваных уладамі СССР з 22 мая па 20 чэрвеня 1941 года з заходніх прыгранічных тэрыторый краіны — далучаных у выніку «польскага паходу РСЧА» ў верасні 1939 года і акупацыі балтыйскіх рэспублік.Маштабы дэпартацыі насельніцтва ў глыб СССР у маі-чэрвені 1941 г.
Агульная колькасць высланых і арыштаваных склала паводле звестак таварыства Мемарыял ад 200 да 300 тысяч чалавек Колькасць высланых у маі-чэрвені 1941 года. Многія з дэпартаваных загінулі Ритварс Янсонс. Рэпрэсіўныя дзеянні камуністычнага рэжыму і іх наступствы ў Латвіі.
Дэпартацыі закранулі насельніцтва Эстоніі (10 тыс. чал.), Латвіі (15,5 тыс. чал.), Літвы, Беларусі, Украіны і Малдовы (29,8 тыс. чал).
Высяленне адбывалася ў межах кампаніі савецкіх улад, афіцыйна названай «ачысткай» ад «антысавецкага, крымінальнага і сацыяльна небяспечнага элементу» і сваякоў іх сем’яў <ref>А. Р. Дзюкаў Міф аб генацыдзе</ref>. На думку сучасных гісторыкаў краін Балтыі, гэта высяленне з'яўлялася злачынствам супраць чалавецтва ў выглядзе «шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу на любых грамадзянскіх асоб, калі такі напад здзяйсняецца свядома» Савецкія масавыя дэпартацыі з Латвіі альбо трактуецца імі як акт генацыду «Белая кніга», Март Лаар.
Агульны план Дэпартацыя адбывалася ў адпаведнасці з «Дырэктывай НКУС СССР аб высяленні сацыяльна-чужога элемента з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі і Малдовы», падпісанай Народным камісарам ўнутраных спраў СССР Лаўрэнціем Берыяй .
Высяленню падлягалі наступныя катэгорыі асоб (згодна савецкім дакументам) : Удзельнікі контррэвалюцыйных партый і антысавецкіх нацыяналістычных арганізацый; Былыя жандары, ахоўнікі, кіруючы склад паліцыі, турмаў, а таксама шараговыя паліцэйскія і турэмшчыкі пры наяўнасці кампраметуючых дакументаў; Памешчыкі, буйныя гандляры, фабрыканты і чыноўнікі буржуазных дзяржаўных апаратаў; Былыя афіцэры і белагвардзейцы, у тым ліку афіцэры царскай арміі і афіцэры, якія служылі ў тэрытарыяльных карпусах Чырвонай Арміі (створаных з частак і злучэнняў былых нацыянальных армій незалежных дзяржаваў Літвы, Латвіі і Эстоніі пасля іх уключэння ў склад СССР); Крымінальнікі; Прастытуткі, зарэгістраваныя ў паліцыі, якія працягвалі займацца ранейшай дзейнасцю; Сваякі сем’яў асобаў, улічаных па пунктах 1-4; Сваякі сем’яў удзельнікаў контррэвалюцыйных нацыяналістычных арганізацый, кіраўнікі якіх асуджаныя да вышэйшай меры сацыяльнай абароны альбо хаваюцца і перайшлі на нелегальнае становішча; Тыя, хто бег з былой Польшчы і якія адмовіліся прымаць савецкае грамадзянства; Асобы, якія прыбылі з Германіі ў парадку рэпатрыяцыі, а таксама немцы, якія зарэгістраваны на выезд і адмаўляюцца выехаць у Германію.
Агульнадзяржаўны дакумент, на падставе якога адбываліся дэпартацыі, гісторыкамі пакуль не знойдзены. Выяўлена толькі сумесная Пастанова ЦК ВКП (б) і Савет народных камісараў СССР № 1299—526сс ад 14 мая 1941 года «Аб выйманні контррэвалюцыйных арганізацый у заходніх абласцях УССР», што тычыцца барацьбы з АУН у Заходняй Украіне .
Памяць Цяпер у Эстоніі, Латвіі і Літве дзень 14 чэрвеня абвешчаны Днём нацыянальнай жалобы
Дэпартацыя з Заходняй Беларусі Дэпартацыі з Беларусі праводзіліся ў 4 этапы: 23 лютага 1940 года ў аддаленыя раёны СССР было адпраўлена 33749 асаднікаў і 17561 служачы лясной аховы. 13 красавіка 1940 года з заходніх абласцей БССР было выселена 26777 чалавек, у асноўным паліцэйскіх, настаўнікаў, святароў, сябраў некамуністычных партый. 29 чэрвеня 1940 года прайшла наступная хваля дэпартацыі ў колькасці 22879 чалавек, якія былі адпраўленыя ў Сібір. Пад гэтую чыстку патрапілі ў тым ліку ўцекачы з цэнтральных абласцей Польшчы, пераважна яўрэі. Нарэшце ў чэрвені 1941 году з рэспублік была прымусова вывезена 22353 чалавекі. Высяленні праводзіліся незалежна ад нацыянальнага паходжання. Аднак арышты і дэпартацыі праводзіліся па прыкмеце калектыўнай адказнасці, асабістыя погляды і дзеянні чалавека не ўлічваліся .
Дэпартацыя з Латвіі 14 чэрвеня 1941 года органы ўнутраных спраў СССР пры падтрымцы Чырвонай Арміі і камуністычных актывістаў дэпартавалі з Латвіі 15 424 чалавек ці 0,79% насельніцтва. 10 161 чалавек былі пераселены, а 5263 — арыштаваныя. 46,5% дэпартаваных складалі жанчыны, 15% — дзеці да 10 гадоў . Агульная колькасць памерлых ахвяраў дэпартацыі склала 4884 чалавек (34% ад агульнай колькасьці), з іх расстралялі 341 чалавек.ČETRDESMITO GADU DEPORTĀCIJAS. STRUKTŪRANALĪZE Паводле ацэнкі, расійскага гісторыка А. Дзюкава, 81,27% дэпартаваных складалі латышы, 11,70% яўрэі, 5,29% рускія Дзюкаў А. Р. Дэпартацыя чэрвеня 1941 г. з Латвіі: статыстычныя дадзеныя.
Па савецкіх крыніцах часоў перабудовы, выслал 9926 чалавек (5520 сем’яў), арыштавана 4550Каралюн В. Аб перамяшчэнні праціўнікаў Савецкай улады, капіталістычных і дэкласаваных элементаў 14 чэрвеня 1941 года //Латвія на мяжы эпох II. Рыга: Авотс, 1988. ISBN 5-401-00286-6
Крыніцы
Літаратура Küüditamine Eestist Venemaale. Deportation from Estonia to Russia (6. osa). Juuniküüditamine 1941 ja küüditamised 1940—1953. Koostanud Leo Õispuu. Toimetanud Ülo Ojatalu. 896 lk, eesti ja inglise keeles. Tallinn: Memento 2001. ISBN 9985-9096-5-8. Küüditatud 1941: üldnimestik Tartu Instituudi arhiivis ja arhiivraamatukogus (Torontos) ning Eesti Represseeritute Registri Büroos (Tallinnas) leiduva andmestiku põhjal seisuga 24. veebruar 1993. Koostanud Vello Salo. Toronto : Maarjamaa, 1993. Rudolf Sirge. «Maa ja rahvas.» Romaan. (Suurtalu peremehe küüditamise episood.) Tallinn, Eesti Riiklik Kirjastus 1956. Järgnevad trükid vt.: Valge raamat eesti rahva kaotustest okupatsioonide läbi 1940—1991. (Teos on valminud Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni töö tulemusena ning Riigikogu, Eesti Vabariigi valitsuse ja Justiitsministeeriumi toetusel. Komisjoni esimees: Vello Salo. Autorid: Jaak Kangilaski, Virve Kask, Kalev Kukk, Jaan Laas, Heino Noor, Aigi Rahi-Tamm, Rein Ratas, Anto Raukas, Enn Sarv, Peep Varju. Peatoimetaja Vello Salo. Toimetajad Ülo Ennuste, Erast Parmasto, Peep Varju (Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni tegevesimees). Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus 2005 ISBN 9985-70-194-1 Александр Дюков: «Миф о геноциде: Репрессии Советских властей в Эстонии (1940—1953)», Москва 2007, ISBN 978-5-903588-05-3 (Aleksandr Djukovi monograafia «Müüt genotsiidist: nõukogude võimude repressioonid Eestis 1940—1953») Aleksandr Djukov: Deporteerimised Eestis. Kuidas see toimus tegelikult. Nõukogude võimude repressioonidest Eestis 1940—1953, Tallinn: Tarbeinfo 2009, ISBN 978-9985-9721-9-9
Olev Ott, «Deportationerna i Estland 1941»'', Stockholm Елена Замура. Умеем ли мы хранить память? 70-летие первой волны депортаций в Молдове.
Вонкавыя спасылкі Эстонскі нацыянальны музэй: Дэпартацыі. «14 чэрвеня 41-га. Няма чалавека — няма праблем» 14. juuni 1941 massioperatsiooni ohvrite koondnimekiri (на эстонскай) «Direktiiv sotsiaalselt võõra elemendi väljasaatmise kohta Balti liiduvabariikidest» Statistiline ülevaade Александр Дюков: Июньская депортация 1941 года. Версия эстонских историков Aleksandr Djukov: Koopiad Eesti NKVD ettekanded NSVL NKVD-e (küüditatute arvudega) scepsis.ru Juuniküüditamine määras saatuse — Järva Teataja, 12. juuni 2008 Lauri Mälksoo, 14. juuni 1941.a küüditamine ja rahvusvaheline õigus: mõtteid vastutusest
Успаміны дэпартаваных Metsa vari ei unune — Maaleht, 14. juuni 2001 Tapivagunist välja heidetud jumalagajätt jõudis pojani 12 aastat hiljem — Õhtuleht, 14. juuni 2001 Harry Kõlar küüditati Kirovisse koos saksofoni ja fotoaparaadiga — Õhtuleht, 15. juuni 2001 Küüditatu: «Stalini surm oli tõeline pidupäev!» — Õhtuleht, 14. juuni 2002 Kirovi oblasti Nagorski rajooni neljas spetsposjolok — Oma Saar, 24. august 2007 Kiri Siberist — Eesti Päevaleht, 22. veebruar 2008
Падрабязнасці пра дэпартацыю прэзідэнта першай Эстонскай Рэспублікі Vabariigi President eesti rahva leinapäeval Sakala kultuurikeskuses 14. juunil 1993 Vabariigi Presidendi, Riigikogu esimehe ja peaministri pöördumine Leinapäeval 14. juunil 1998 Vabariigi Presidendi, Riigikogu esimehe ja peaministri ühisavaldus Leinapäeval 14. juunil 1999 Vabariigi Presidendi ajaloomälestuste võistlus Vabariigi President Valgu Kroogi talus 10. juunil 2001
Катэгорыя:Падзеі 1941 года Катэгорыя:Падзеі 14 чэрвеня Катэгорыя:Масавыя дэпартацыі ў СССР Катэгорыя:Дэпартацыі народаў