Віктар Васільевіч Садоўскі (; нар. ) — вучоны ў галіне тэхналогіі, матэрыялазнаўства і таваразнаўства тэкстыльных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Якубаўка Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. У 1965 годзе паступіў у тэкстыльны тэхнікум у Клінцах, пасля сканчэння якога быў размеркаваны ў горад Петразаводск, дзе працаваў на мясцовай тэкстыльнай фабрыцы вобласці. У 1974 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці імя С. М. Кіраваі быў пакінуты працаваць у ім на кафедры тэхналогіі і абсталявання трыкатажнай вытворчасці. У 1975 годзе паступіў у аспірантуру пры інстытуце і ў 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1978 года В. В. Садоўскі працаваў у Благавешчанскім тэхналагічным інстытуце, займаў пасады старшага выкладчыка, загадчыка кафедры, дэкана факультэта. У 1981—1990 гадах В. В. Садоўскі ў Гомельскім кааператыўным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараў (з 1985 года), намеснік дэкана таваразнаўчага факультэта, з 1984 года — прарэктар па завочнаму навучанню. У 1990—1998 гадах — першы прарэктар Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1993 года па кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материаловедение производств текстильной и лёгкой промышленности». У 1998 годзе В. В. Садоўскі вярнуўся на працу ў Гомельскі кааператыўны інстытут, дзе да 2002 года займаў пасаду прарэктара па навучальнай рабоце. З 2002 года — першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, з 2018 года — прафесар кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараўПроректора и деканы в истории. Юбилей 90 лет БГЭУ .

Навуковая дзейнасць В. В. Садоўскаму належаць навуковыя працы па даследаванню тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, метадах і сродках ацэнкі, вывучэнню і прагназаванню ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў, таваразнаўству, экспертызе і бяспецы нехарчовых тавараў і сыравінных матэрыялаў. Аўтар больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у ліку якіх манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходствы.

Пад навуковым кіраўніцтвам В. В. Садоўскага падрыхтаваны і абаронены 8 кандыдацкіх дысертацыйПерсанальная старонка на сайце БДЭУ. Ён з’яўляецца навуковым кансультантам 1 доктарскай дысертацыі. Член рэдакцыйнай калегіі выдання «Вестник Витебского государственного технологического университета».

Узнагароды і званні Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (1998) Ордэн Пашаны (2013) Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009) Ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (2003) Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Садовский, Виктор Васильевич (доктор технических наук; текстильная промышленность; товароведение; род. 1950) // База даных «Вучоныя Беларусі» Садовский Виктор Васильевич // Проректора и деканы в истории. Юбилей 90 лет БГЭУ Персанальная старонка на сайце БДЭУ Садовский Виктор Васильевич // Вестник Витебского государственного технологического университета. Члены редакционной коллегии Преподаватели БГЭУ удостоены Благодарности Президента Беларуси // БЕЛТА Садоўскі Віктар Васільевіч // Узнагароды Беларусі

Катэгорыя:Таваразнаўцы Катэгорыя:Тэкстыльная прамысловасць Катэгорыя:Тэкстыльшчыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі