«Як я сустрэў вашу маму» () — амерыканскі камедыйны тэлесерыял, створаны Картэрам Бейзам і Крэйгам Томасам. У аснове сюжэту ляжыць аповед аднаго з галоўных герояў — Тэда Мосбі, які апісвае сваім дзецям падзеі жыцця яго і яго сяброў да знаёмства з будучай жонкай.

Прэм’ера серыяла адбылася 19 верасня 2005 года на канале «CBS», а яго фінал — 31 сакавіка 2014 года пасля дзевяці сезонаў трансляцыі.

Шоу было намінавана на 72 узнагароды і выйграла 18 з іх. Шоу было намінавана на 28 прэмій «Эмі», у тым ліку на прэмію за найлепшы камедыйны серыял. Зоркі Элісан Ханіган і Ніл Патрык Харыс атрымалі ўзнагароды за акцёрскае майстэрства, абодва выйгралі прэмію People's Choice Awards, а Харыс атрымаў намінацыі на «Эмі» і «Залаты глобус». У 2012 годзе, праз сем гадоў пасля прэм’еры, серыял стаў пераможцам у намінацыі «Народны выбар за любімую сеткавую камедыю». Таксама былі адзначаны мастацкі рэжысёр, мантаж і аператарская праца.

Сюжэт Галоўны герой серыяла Тэд Мосбі ў далёкім 2030 годзе расказвае сваім дзецям-падлеткам пра ўласную маладосць, а таксама гісторыі жыцця сваіх сяброў, якія адбываліся з 2005 года (і больш ранніх). Тэд апісвае абставіны, пры якіх ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Пры гэтым ён падрабязна спыняецца на розных падзеях, якія адбываліся ў ягоным жыцці ў той перыяд з ім і яго сябрамі. Асноўнае дзеянне серыяла разгортваецца ў Нью-Йорку ў перыяд, які адпавядае 2005—2014 гадам.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2005 года Катэгорыя:Тэлесерыялы Fox Television Studios