Капліца — руіны каталіцкага храма, размешчанага за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Гулі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, каля шашы Мядзел—Докшыцы.

Верагодна, пабудавана ў другой палове XVII ст. з цэглы ў маёнтку Снарскіх Старая ЖоснаКаталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. I. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. Мн., 2003. С. 59.. Зруйнавана ў 1950-я гг., захаваліся рэшткі.

Архітэктура

Архітэктура рэшткаў фасада дае падставу меркаваць, што яна насіла рэнесансны характар: трохвугольны франтон, крапаваны аркатурай, круглая люкарна, партал арачнага ўваходнага праёма. Цэнтрычны аб’ём быў перакрыты крыжовым скляпеннем.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Гулі (Мядзельскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі