Партызанская група «Заходнія» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жалудоцкага, Аўгустоўскага, Ваўкавыскага раёнаў у 1943—1944 гадах.

Гісторыя 13 кастрычніка 1943 года група (7 чалавек) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандзір групы — Ф. С. Пілюгін. Падрыўнікі пусцілі пад адхон 12 эшалонаў, знішчылі 2 танкі, 10 аўтамашын, 2 чыгуначныя масты, шлюз на Аўгустоўскім канале, элекрастанцыю, перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі. 13 ліпеня 1944 года група (38 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе