«Гульня шкляных перлаў» () — апошні і галоўны раман швейцарскага пісьменніка Германа Гесэ, над якім ён працаваў з 1931 па 1942 год (кніга была скончаная 29 красавіка 1942 года). Упершыню раман апублікаваны 18 лістапада 1943 году ў цюрыхскім выдавецтве «Фрэц і Васмут» (Fretz & Wasmuth) у двух тамах. У 1946 годзе Гесэ быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў тым ліку і за гэты твор.
Галоўны герой кнігі — Ёзэф Кнехт. Яго тытул — Магістр гульні (). Тэрмін Magister Ludi — каламбур: 'ludus' на лацінскай мове можа азначаць як «гульня», так і «школа». Такім чынам, Magister Ludi можа азначаць як «Магістр гульні», так і «школьны настаўнік».
Алюзіі Назва правінцыі Касталія, паходзіць ад імя німфы Касталіі, якую Апалон ператварыў у крыніцу, што даруе натхненне таму, хто з яе напіўся.
Імёны персанажаў рамана змяшчаюць адсылкі на рэальных людзей. Гэтак, папярэдніка Ёзэфа Кнехта на пасадзе магістра гульні звалі Томас ван дэр Травэ, і ў яго імені ўгадваецца Томас Ман, які нарадзіўся ў Любеку на рацэ Травэ. Таленавіты, але не зусім стабільны сябра Ёзэфа Кнехта, носіць імя Фрыц Тэгуларыус, што з'яўляецца адсылкай на Фрыдрыха Ніцшэ, айцец Якаб, імаверна, мае за аснову Якаба БуркхартаTheodore Ziolkowski, Foreword to The Glass Bead Game, p. ix. Owl Books. . Імя Карла Ферамонтэ з'яўляецца італьянізаваным варыянтам імя пляменьніка Гесэ, Карла Ізенберга.
Беларускія пераклады На беларускую мову раман пераклаў Васіль Сёмуха. Гульня шкляных перлаў: спроба жыццёпісу Магістра Гульні Ёзэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў: [раман] / выдадзена Германам Гесэ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 472, с.
Крыніцы
Катэгорыя:Кнігі 1943 года Катэгорыя:Раманы Германа Гесэ Катэгорыя:Раманы на нямецкай мове