Я́сная Далі́наРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 189). () — былы пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (3 сям’і) у 1990 годзе пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
Размяшчэнне За 27 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 55 км ад Гомеля, 1,5 км ад мяжы з Расіяй.
Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйны канал, звязаны з ракой Ачоса (прыток ракі Іпуць).
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Дзям'янкі—Добруш. Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе ў Кругоўскім сельсавеце Добрушскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Світанне» (), цэнтр — вёска Кругоўка.
У 2005 годзе пасёлак Ясная Даліна выключаны з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт.
Насельніцтва
Колькасць
1990 год — жыхары (3 сям’і) пераселены
Дынаміка
1926 год — 22 двары, 97 жыхароў 1959 год — 112 жыхароў (паводле перапісу) 1990 год — жыхары (3 сям’і) пераселены
Зноскі
Літаратура
Спасылкі