ДБ-3ТП — савецкі вопытны паплаўковы самалёт тарпеданосец, канструкцыі С. У. Ільюшына (ВКБ-39).
Канструкцыя Канструктыўна ДБ-3ТП уяўляў сабой сухапутны тарпеданосец ДБ-3Т з узмоцненымі ланжэронамі і вузламі цэнтраплана, усталяваны на паплаўковае шасі тыпу «Ж», якое ўжывалася яшчэ на ТБ-1П. Маса паплаўковага шасі - 816 кг, даўжыня паплаўка 10,66 м, шырыня і вышыня 1,15 м, аб'ём 7,25 м³.
Тэхнічныя характарыстыкі Тэхнічныя характарыстыкі Даўжыня: 15,1 м Вышыня: Плошча крыла: 65,6 м² Маса пустога: 5630 кг Нармальная ўзлётная маса: 7550 - 8600 кг Сілавая ўстаноўка: 2 × поршневы М-86 Магутнасць рухавікоў: 2х2 х 950 л.с. Лётныя характарыстыкі Максімальная хуткасць: 351 км/г Крэйсерская хуткасць: 243 км/г Баявы радыус: 700 км Практычная далёкасць: 1400 км Практычная столь: 7570 м Узбраенне Пункты падвескі: 1 Бомбы: 1 тарпеда 45-36АН
Зноскі
Катэгорыя:Самалёты Ільюшына Катэгорыя:Самалёты СССР