«МЭШ», або Чортава служба ў шпіталі МЭШ ( — Мабільны армейскі хірургічны шпіталь) — амерыканскі тэлесерыял, створаны паводле рамана Рычарда Хукера «MASH: A Novel About Three Army Doctors» (1968), наступнай серыі апавяданняў і кінафільма «МЭШ» (1970). Выходзіў у эфір на канале CBS з 1972 па 1983 гады.

Першая серыя была паказана 17 верасня 1972 года, а апошняя, якая выйшла ў эфір 28 лютага 1983 года, з’яўляецца другой па памеры тэлеаўдыторыі (106 мільёнаў гледачоў) за ўсю гісторыю амерыканскага тэлебачання. Серыял многімі лічыцца адным з найвялікшых тэлевізійных шоу ўсіх часоў.

МЭШ быў намінаваны на больш чым 100 прэмій «Эмі» за 11 гадоў, выйграўшы 14. Шоу атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял (мюзікл або камедыя) у 1981 годзе. Алан Алда выйграваў «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлесерыяле (мюзікл або камедыя) шэсць разоў: у 1975, 1976, 1980, 1981, 1982 і 1983 гадах. Мак-Лін Стывенсан атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў тэлесерыяле. Серыял сем разоў атрымліваў прэмію Гільдыі рэжысёраў Амерыкі, а таксама ў 1975 годзе шоу было ўдастоена прэміі Пібадзі.

Многія сюжэты першых сезонаў заснаваны на рэальных гісторыях, расказаных урачамі армейскіх шпіталяў. Як і паўнаметражны фільм, серыял з’яўляецца хутчэй алегорыяй вайны ў В’етнаме, якая яшчэ працягвалася, калі серыял пачаў выходзіць у эфір. Прадзюсары заяўлялі, што шоу хутчэй паказвае вайну ўвогуле, чым з’яўляецца аповедам пра вайну ў Карэі.

Сюжэт Серыял апавядае пра жыццё мабільнага армейскага хірургічнага шпіталя №4077, размешчанага ў Ыйджанбу (Паўднёвая Карэя) падчас Карэйскай вайны.

Зноскі

Спасылкі

Выява на Google Maps

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы Fox Television Studios Катэгорыя:Тэлесерыялы 1972 года