Патры́цыя Лі (Паці) Сміт (; нар. , ) — амерыканская спявачка і паэтэса. «Хросная мама панк-рока», дзякуючы яе дэбютнаму альбому Horses, які адыграў істотную ролю ва ўтварэнні гэтага жанру. Першыя крокі ў музыцы Сміт зрабіла ў 70-х гадах на сцэне нью-ёркскага клуба CBGB, нараўне з іншымі музыкамі новай хвалі. Найбольш вядомая песня Паці Сміт, «Because the Night», была напісана сумесна з Брусам Спрынгсцінам і паднялася ў дваццатку чарта Billboard Hot 100. У 2005 годзе Сміт узнагародзілі французскім ордэнам мастацтваў і літаратуры, а ў 2007 яе імя было ўключана ў Залу Славы рок-н-ролу.
Дыскаграфія
Сольныя альбомы
Horses (1975) Dream of Life (1988) Gone Again (1996) Peace and Noise (1997) Gung Ho (2000) Trampin''' (2004) Twelve (2007) Banga (2012)
Альбомы з Patti Smith Group
Radio Ethiopia (1976) Easter (1978) Wave'' (1979)
Зноскі
Катэгорыя:Паэтэсы ЗША Катэгорыя:Спявачкі ЗША Катэгорыя:Панк-рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Гітарысты ЗША