«Фа́рга» () — амерыканскі тэлесерыял-анталогія ў жанры чорнай трагікамедыі, стваральнікам і аўтарам якога з’яўляецца Ной Хоўлі. Праект натхнёны аднайменным фільмам братоў Коэн 1996 года, якія выступілі выканаўчымі прадзюсарамі серыяла. Прэм’ера адбылася 15 красавіка 2014 года на канале FX.

Серыял атрымаў вялікую колькасць узнагарод і намінацый, у асноўным за акцёрскую гульню; у іх ліку сем прэмій «Эмі» (уключаючы прэмію «Найлепшы міні-серыял» за першы сезон) з 70 намінацый, тры прэміі «Залаты глобус» (уключаючы прэмію «Найлепшы міні-серыял або тэлефільм», таксама за першы сезон) з 14 намінацый і восем прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм/міні-серыял» двойчы за першыя два сезоны) з 22 намінацый.

Сюжэт Першы сезон У студзені 2006 года Лорн Малва (Білі Боб Торнтан), злачынец і сацыяпат, праязджае праз правінцыйнае мястэчка Беміджы штата Мінесота. Выпадковая сустрэча ў лякарні з Лестэрам Найгаардам (Марцін Фрымен), няўдачлівым страхавым агентам, трагічна змяняе жыццё апошняга, запускаючы шэраг жорсткіх забойстваў, да расследавання якіх прыступаюць мясцовыя паліцэйскія — Молі Солверсан і Гас Грымлі.

Другі сезон Гісторыя другога сезона засяроджана вакол падзей, якія адбыліся зімой 1979 года ў Су-Фолс, штат Паўднёвая Дакота, пра які часта згадвалі на працягу першага сезона, а галоўнымі героямі сталі маладыя Лу Солверсан і яго жонка Бэтсі, маці Молі.

Трэці сезон У 2010 годзе афіцэр прабацыі Сэнт-Клауд Рэй Стасі і яго ўмоўна-датэрмінова вызваленая дзяўчына Нікі Суонга мараць аб лепшым і багацейшым жыцці. Каб дасягнуць гэтага, яны спрабуюць скрасці каштоўную старадаўнюю марку ў больш паспяховага старэйшага брата Рэя, Эміта, самаабвешчанага «Караля парковак Мінесоты».

Чацвёрты сезон Дзеянне пачынаецца ў Канзас-Сіці (штат Місуры) 50-х гадоў, дзе за лідэрства змагаюцца мафіёзныя групоўкі. Яўрэі варагуюць з ірландцамі, ірландцы з італьянцамі, італьянцы з афраамерыканцамі. І ёсць у гэтым горадзе адна традыцыя: у знак дасягнення згоды і перамір’я паміж кланамі кіраўнікі абменьваюцца сынамі і выхоўваюць іх як сваіх уласных.

Пяты сезон Сезон разгортваецца ў Мінесоце і Паўночнай Дакоце восенню 2019 года. Да Дораці «Дот» Ліён, тыповай хатняй гаспадыні Сярэдняга Захаду, якая жыве ў Скандыі, Мінесота, вяртаецца таямнічае мінулае, каб пераследваць яе пасля таго, як яна трапляе ў складаную сітуацыю з уладамі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2014 года Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША