Уладзіслаў Валер’евіч Ноздрын (нар. 5 снежня 1996, г. Мінск) — беларускі акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся 5 снежня 1996 года ў Мінску.

У 2018 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс народнай артысткі Беларусі З. В. Белахвосцік). Атрымаў спецыяльнасць «Артыст драматычнага тэатра і кіно».

З 2017 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у пачатку 2024 года затрыманы за ўдзел у пратэстах 2020 года і звольнены з тэатра.

30 красавіка 2024 года разам з жонкай быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі» за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), 3 траўня 2024 года сумеснай заявай беларускіх праваабарончых арганізацый ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Сям’я У шлюбе з актрысай Гражынай Быкавай-Ноздрынай.

Творчасць

Ролі ў тэатры Асноўныя ролі ў РТБД: «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг) «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Белагубаў «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Файны хлопчык у галіфэ «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Фарцоўшчык «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) — Завадны салавей «Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Камандзір «Дзед» В. Паніна (пастаноўка Дзяніса Паршына) — Рабочы «Гендарныя выкрунтасы» А.Курэйчыка (пастаноўка А.Гарцуева) — Віктар «Партрэт» М. В. Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) — Чалавек у балаклаве «Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр — Святлана Навуменка) — Чорт «Карней» па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) — Ральф «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Швохнеў Пётр Пятровіч, Аляксей, карчомны слуга «Мудрамер» М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Залівака «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг) «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) — Дунай «Залатое сэрцайка» (аўтар і рэжысёр — Святлана Навуменка) — Воўк «Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева (рэжысёр — Святлана Навуменка) — Сабака Ануфрый

Ролі ў кіно

Дзед Марозаў (2020), эпізод Успышка (2020), Тыква ў 20-22 гады Выпадковы кадр (2019), эпізод

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі