Валерыяна — старажытны горад мая. Размешчаны ў мексіканскім штаце Кампечэ, каля мяжы са штатам Кінтана-Роа. Аб яго адкрыцці было абвешчана ў кастрычніку 2024 года. Знойдзены горад названы ў гонар прылеглай аднайменнай прэснаводнай лагуны.
Адкрыццё было зроблена групай даследчыкаў з Універсітэта Тулейн, мексіканскага Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі і Нацыянальнага цэнтра бартавога лазернага картаграфавання пры Універсітэце Х’юстана.
У Валерыяне былі некалькі плошчаў, храмавыя піраміды, пляцоўка для гульні ў мяч і перагароджанае вадасховішча, што сведчыць аб тым, што населены пункт з’яўляўся палітычнай сталіцай. Ён узнік не раней за 150 г. н.э., і, верагодна, знаходзіўся на піку ў класічны перыяд цывілізацыі мая, гэта значыць каля 250—900 г. н.э.
Агульнае плошча горада каля 130 км². Па шчыльнасці забудовы Валерыяна саступае толькі Калакмулю. Паводле ацэнак спецыялістаў, насельніцтва горада магло складаць ад 30 000 да 50 000 чалавек на піку ў 750—850 гадах нашай эры.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады мая Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Мексіцы Катэгорыя:2024 год у навуцы