За час акупацыі амаль усе яўрэі Драгічынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй пасля ваявалі ў партызанскіх атрадахС. Граник. «Трагедия местечка Хомск», газета «Наш край — Загородье», издатель: Военно-исторический музей г. Дрогичина, № 16-17, август 2012 года, с. 5.

Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Антопалі, Драгічыне і Хомску. Каля 100 чалавек забілі ў вёсцы Гаравіца. Яўрэяў з сельскагаспадарчага паселішча (якое афіцыйна называлася «Калонія»), размешчанага паміж вёскамі Гутава і Агдэмер, у 1942 годзе перавялі ў гета Драгічына і забілі тамИ. Данилов. «Забытые уроки истории», Минск, «Смэлток», 2010, c. 126—128; ISBN 978-985-6917-74-8.

У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў, у двух гета ў Драгічыне (ліпень 1941 — 2 лістапада 1942) — каля 3500, у гета ў Хомску (ліпень 1941 — жнівень 1941) — каля 2000.

У раёне адзін чалавек — Ахрыц Вера — была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Вайс (Чэрнік) Ірыт у Антопалі.

У Антопалі ва ўрочышчы Хвойнікі на месцы пахавання забітых яўрэяў усталяваны помнікHolocaust in Antopol .

У Драгічыне на брацкай магіле ў прывакзальным скверы, дзе пахаваныя больш за 3000 яўрэяў-ахвяраў нацысцкага рэжыму, у 1967 годзе быў усталяваны абеліскHolocaust in Drogichin .

У вёсцы Хомск усталяваныя два помнікі забітым. Адзін — на брацкай магіле жанчын і дзяцей, і другі — на брацкай магіле мужчын.

Крыніцы

Літаратура

Драгічынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Драгічынскага раёна