Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч () — беларуская актрыса і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1975). Прафесар (2000).

Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе (курс Дз. Арлова і Р. Качаткова). Працавала актрысай Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (1967—1969, сярод значных роляў Валька Лапатухіна — «У мяцеліцу» Л.Лявонава) і Рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1969—1971, сярод значных роляў Каза — «Адчыніце, казляняткі!» Петруся Макаля, Ванда («Юнацтва рыцара» Валянціна Зуба). З 1974 па 2002 гады выкладала сцэнічную мову ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Паставіла больш за 30 літаратурна-драматычных кампазіцый і спектакляў паводле твораў сучасных і замежных пісьменнікаў. Аўтар навуковых прац па сцэнічнай мове, артыкулаў па тэатральным мастацтве і педагогіцы.

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 560. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 525.

Зноскі

Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў