За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Столінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбываліся ў Століне, Давыд-Гарадку, вёсках Гарадная, Альшаны, Асавая, Альгомель, Вялікае Малешава, Кароцічы, Луткі, ГлінкаЗональный государственный архив в г. Пинске, — фонд Р-118, опись 1, дело 30, стр. 16-20, Вялікія Арлы, Лядзец, Малыя АрлыЗональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 1, дело 30, стр. 7-8, Аздамічы, Мачуль, РамельЗональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 1, дело 30, стр. 2-4, РубельЛ. Романенко. «Трижды переживший смерть. Исповедь узника гетто». газета «Заря», Брест, 9 августа 2005 года, Рухча-1.

Было створана 3 гета: Гараднянскае (лета 1941 — ліпень 1942, забіта больш за 600 чалавек), Давід-Гарадзецкае (пачатак 1942 — 10 верасня 1942, забітыя каля 1000 чалавек), Столінскае (вясна 1942 — 11 верасня 1942, забітыя каля чалавек).

У Столінскім раёне 5 чалавек — Смарлевіцкі Францыск, Кіёўскія Уладзіслаў і Марыя, Мазоль Сцяпан і Агаф’я — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Рыда Генры (Ротэр Герш) і Евы ў вёсцы ХотамельЯд Вашем. История спасения Хирша Роттера и его жены .

У 1986 годзе ва ўрочышчы Хіноўск на месцы масавага забойства яўрэяў Давыд-Гарадка быў усталяваны тыпавы абеліск, а ў 1996 годзе яго абнавілі. У 2005 годзе ў цэнтры Давыд-Гарадка на будынку бібліятэкі была ўсталяваная памятная дошка ў памяць аб яўрэях абшчыны, знішчаных у 1941—42 гадах, а ў 2010 годзе ва ўрочышчы Хіноўск быў адкрыты мемарыял памяці ахвяр генацыду яўрэяўГетто в Давид-Городке .

У 1969 годзе ва ўрочышчы Стасіна (Далін) за 5 кіламетраў на поўнач ад Століна на месцы забойстваў чалавек быў усталяваны абеліск, а цяпер стаяць два помнікі. Адзін з іх — у памяць 8000 яўрэяў Столінскага гета, горада Століна і бліжэйшых вёсак, забітых у верасні 1942 годаВ Столинском районе поминают расстрелянных узников еврейского гетто Holocaust in Stolin .

23 верасня 2001 года на брацкай магіле забітых яўрэяў з вёскі Рубель быў усталяваны памятны знак з імёнамі 52 з 53 ахвяр.

Помнік усталяваны на брацкай магіле яўрэяў з Гараднянскага гетаГ. Ф. Вечорко. Городная в годы войны Holocaust. Gorodnaya і на магіле забітых яўрэяў у Альшанах.

Крыніцы

Літаратура

Столінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Столінскага раёна