13-ы партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

Камандаванне Камандзіры Дз. К. Рыбакоў; К. І. Новікаў.

Камісары К. І. Новікаў; І. А. Яцына; А. Я. Драздоў; І. М. Рэкрут.

Гісторыя У маі 1942 года у Мажайску быў створаны атрад «Качубея» (з кастрычніка меў назву «Перамога»). 12 жніўня 1942 года атрад (17 партызан) быў накіраваны ў нямецкі тыл, з верасня таго ж года ўваходзіў у склад брыгады «Аляксея». У лютым 1943 года атрад быў вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ў Смаленскую вобласць. У кастрычніку быў аператыўна падпарадкаваны партызанскаму палку «Трынаццаць», у кастрычніку ўвайшоў у яго склад. З 1 чэрвеня 1944 года — 13-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Партызаны ў жніўні — снежні 1942 года на чыгуначным участку Віцебск — Рудня падарвалі 17 эшалонаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках Орша — Крычаў, Магілёў — Крычаў удзельнічалі ў аперацыях «рэйкавая вайна». У сакавіку 1943 года ў Касплянскім і Манастыршчынскім, у кастрычніку у Прапойскім і Быхаўскім, у лютым 1944 года ў Бялыніцкім раёнах вялі баі з карнікамі. 29 чэрвеня 1944 года атрад злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану П. А. Галецкаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе