Бадзя́к рачны́, бадзя́к прыручайны (Cirsium rivulare) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, апушанае, асабліва ў верхняй частцы. Лісце простае, перыстае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце з кароткімі чаранкамі, пёрыста-рассечанае, у абрысе эліптычныя, 1,5—4,5 см даўжынёй, з ланцэтнымі лопасцямі, якія канчаюцца тонкай калючкай. Сярэдняе сцябловае лісце сядзячае. Кветкавыя кошыкі пурпуровага колеру, па 2—3 на верхавінках сцябла, зрэдку адзіночныя. Абгортка шарападобная, пераважна афарбаваная, з кароткімі вострымі канцамі ўверсе. Калякветнік акінаморфны. Плод — сямянка светла-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Асноўны арэал расліны — Еўропа. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах вільготных, забалочаных і пойменных лясоў, у чорнаалешніках, у парках і садах. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф.

Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і меданосная расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Cirsium rivulare (Jacq.) All. — Бодяк приручейный // Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН Cirsium rivulare (Бодяк ручейный, Бодяк речной) // Гербарый МДУ

Катэгорыя:Бадзяк Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1789 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны