«Гарбатая гара» () — амерыканская меладрама рэжысёра Энга Лі пра любоўную сувязь двух каўбояў, якая лічыцца «першым у гісторыі кіно гей-вестэрнам». У аснову сцэнарыя Даяны Асаны і Лары Мак-Мёртры лёг аднайменны аповед англійскай пісьменніцы Энні Пру. Галоўныя ролі выканалі Хіт Леджэр і Джэйк Джыленхол.
Прэм’ера фільма «Гарбатая гара» адбылася на Венецыянскім міжнародным кінафестывалі 2 верасня 2005 года, дзе ён атрымаў «Залатога льва» і быў выпушчаны ў пракат 9 снежня таго ж года. Карціна атрымала чатыры ўзнагароды Брытанскай акадэміі BAFTA ў катэгорыях «Найлепшая карціна», «Найлепшы акцёр другога плана», «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшы адаптаваны сцэнарый», а таксама тры прэміі Амерыканскай акадэміі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшая рэжысура», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшы арыгінальны саўндтрэк».
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2005 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Вестэрны ЗША Катэгорыя:Фільмы Энга Лі Катэгорыя:Фільмы на тэматыку мужчынскай гомасексуальнасці Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»