Джо́н Майкл Туртура (; нар. , Бруклін, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст.

Грае пераважна клапатлівых і нервовых персанажаў. Актыўна супрацоўнічаў з рэжысёрам Спайкам Лі, прыняўшы ўдзел у яго карцінах: «Рабі, як трэба!», «Кваседкі», «Дзяўчына Нумар 6», «Крывавае лета Сэма». А таксама, пачынаючы з 1990-х гадоў, іграў у фільмах братоў Коэн: «Скрыжаванне Мілера», «Бартан Фінк», «Вялікі Лебоўскі» і «О, дзе ж ты, брат?». У 2000-х гадах Туртура прыняў удзел у чатырох частках паспяховага камерцыйнага праекта: «Трансформеры», «Трансформеры: Помста заняпалых», «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца» і «Трансформеры: Апошні рыцар». У 2002 годзе зняўся ў серыяле «Раздзяленне», дзе сыграў ролю Ірвінга Бейліфа.

У якасці рэжысёра Туртура зняў шэсць карцін, а таксама быў прадзюсарам трох мастацкіх і аднаго дакументальнага фільмаў.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры ЗША