Квашаніна, размоўнае халадзец, халоднае, студзень, лакальныя назвы квашэліна, дрыгва, застудзіны, юха — застылы адвар з галавы і ног свінні ці каровы — традыцыйная мясная страва, вядомая па ўсёй Беларусі.

Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кавалкі, вараць у падсоленай вадзе. Дадаюць моркву, цыбулю, з другой паловы XX і ў XXI стст. таксама перац і лаўровы ліст. Вараць доўга, пакуль мяса ўпарыцца і адстане ад касцей. Потым мяса вымаюць, выбіраюць з яго косці, рэжуць, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Раскладваюць мяса па місках, заліваюць працэджаным булёнам (юшкай) і ставяць у халоднае месца, каб застыла.

Пасыпаюць кропам, пятрушкай, перцам, ядуць з хрэнам, гарчыцай.

Раней гатавалі на вяселле і іншыя святы.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларуская кухня