Святлана Іванаўна Сакалоўская (нар. 21 студзеня 1970, п. Кавалёва, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 21 студзеня 1970 года ў п. Кавалёва Віцебскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала падатковым рэвізорам-інспектарам фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; дзяржаўным падатковым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Цэнтральным раёне г. Магілёва; эканамістам, намеснікам загадчыка — начальнікам бюджэтнай інспекцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва, загадчыкам сектара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; загадчыкам аддзела, начальнікам упраўлення, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Вілейскай акругі № 74. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Замужам, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання